13-14 снежня ў г. Мінску прайшоў заключны этап рэспубліканскага турніру "Пазнай свой край" у рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы".
У склад каманды Гомельскай вобласці ўвайшла навучэнка 9 класа Юшкевіч Дар'я, якая на абласным этапе гэтага турніру атрымала дыплом 1 ступені (Кіраўнік: настаўнік гісторыі Прыхач І.С.)
У рамках турніру навучэнцы прадэманстравалі свае краязнаўчыя веды падчас тэарытычнага тура ў форме інтэлект-буквара і 3х5, а таксама ўменні юнага экскурсавода-знаўцы ў працэсе падрыхтоўкі і прэзентацыі экскурсіі-імправізацыі на практычным туры.
Каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і глубокія веды па часам малавядомым дастапомнасцям рэгіёнаў Беларусі.
Каманда Гомельскай вобласці ўвайшла ў пяцёрку найлепшых.
Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам адзначана змястоўнасць матэрыялу, выбар цікавых фактаў пры апісанні аб’ектаў і неардынарны падыход да афармлення брашур.